Все новости

Аляксандр Лукашэнка: «Спартыўныя дасягненні Беларусі нікуды не прыдатныя»

29 лютага, 11:21

Аляксандр Лукашэнка падчас нарады, прысвечанай беларускаму футболу, раскрытыкаваў стан спраў у спорце.

– Калі ацэньваць у цэлым, нашы спартыўныя дасягненні нікуды не прыдатныя – пры тых укладаннях і тым клопаце дзяржавы, – сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.