Усе навіны

Сяргей Кавальчук: «Стаіць задача да ліпеня ў кожным відзе спорту перагледзець сістэму падрыхтоўкі спартсменаў»

29 лютага, 17:38
1

Міністр спорту Лукашэнкі Сяргей Кавальчук распавёў, якія задачы былі пастаўленыя перад яго ведамствам.

– Дзяржава ўкладвае вялікія сродкі ў развіццё спорту, і гэтая аддача павінна быць ва ўсіх відах спорту. Сёння на прыкладзе гульнявых відаў спорту, у прыватнасці футбола, што неабходна зрабіць, каб вынік у бліжэйшай перспектыве мы ўжо бачылі? Самае простае, як сказаў Лукашэнка: не атрымліваецца ў нас выступаць на спаборніцтвах сусветнага ўзроўню ў пэўных відах спорту – едзьце ў Расію, паказвайце вынік. Сёння стаіць задача да ліпеня яшчэ раз сумесна з Нацыянальным алімпійскім камітэтам, федэрацыямі ў кожным відзе спорту перагледзець сістэму падрыхтоўкі спартсменаў. Пачынаючы з базавага падмурка – нашага дзіцячага спорту, – сказаў Кавальчук.