Усе навіны

Заведзена крымінальная справа супраць уладальніка гімнастычных клубаў у Мінску і іншых абласных цэнтрах за нявыплату ўзносаў у ФСАН на 1,4 млн рублёў

23 красавіка, 11:30

Камітэт дзяржкантролю рэжыму Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці паведаміў пра завядзенне крымінальнай справы супраць кіраўніка сеткі гімнастычных клубаў Мінска, 4 абласных цэнтраў і іншых гарадоў, звязанай з нявыплатай страхавых узносаў у Фонд сацабароны.

Паведамляецца, што за 3 гады працы шляхам рэгістрацыі больш за 50 былых і дзейных работнікаў (трэнераў) у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў і адпаведнай прадпрымальніцкаму статусу аплаты працы памерам звыш 4 млн рублёў кіраўнік клубаў абышоў выплату ўзносаў у памеры больш за 1,4 млн рублёў.

«Пры гэтым усё астатняе засталося ранейшым: функцыі працаўнікоў, рэжым і месца іх працы. Розніца была толькі ў адным – з зарплаты трэнераў (а ў некаторых яна дасягала 10 тыс. рублёў) спынілі выплачвацца адлічэнні ў ФСАН», – інфармуе КДК.