Усе навіны

Сузаснаваальнік SOS BY Гнет – беларусам: «Сотні тысяч з вас прайшлі праз жах кратаў і адчаю. Што вы адчувалі, калі Свабода ззяла ў вашым акне?»

24 красавіка, 14:09

Беларускі рэжысёр і сузаснавальнік SOS BY Андрэй Гнёт з 30 кастрычніка знаходзіцца за кратамі ў Бялградзе.

24 красавіка яго сяброўка і прэс-сакратар Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Юлія Гарачая ў сваім Instagram апублікавала ліст Гнёта, суправадзіўшы яго просьбай пісаць Андрэю пра гісторыі шчаслівага вызвалення.

«Даражэнькія маі беларусы! Атрымліваю ад вас лісты й паштоўкі, што не трымаў у руках мо гадоў дзесяць. Які нейкі цуд яны грэюць маю душу і сэрца! Тыя, хто быў за кратамі, як ніхто гэта зразумеюць. Кожнае вашае слова – кропля ў вялізнае мора надзеі на маю свабоду, якое шырыцца штодзень. Дзякуй, родныя!

Ведаю, што сотні тысяч з вас прайшлі праз кіпцюры АМАПА, жах кратаў і адчаю. Што вы адчувалі, калі кашмар скончыўся, і Свабода ззяла ў вашым акне? Як гэта, распавядзіце калі ласка?! Кожная гісторыя з хэппі-эндам – гэта мая надзея, якую я не магу згубіць. Але й не згублю. Не здаліся вы – не здамся і я! Жыве Беларусь ды Пахне Чабор», – напісаў Гнёт.

Нагадаем, што ў Гнёта ў зняволенні пагоршыўся стан здароўя, у прыватнасці, «раптоўна адмовіла нага». Пасля гэтага НАУ звярнулася ў МЗС еўрапейскіх краін з просьбай паспрыяць у аказанні медыцынскай дапамогі рэжысёру.

Калі вы хочаце падтрымаць Гнёта, пішыце на наступны адрас:

Andrey Gnyot,

11050 Serbia

Centralni zatvor

Bačvanska 14,

Beograd (Voždovac)