Усе навіны

Бодзiбілдара Шарабайку зноў будуць судзіць

1 траўня, 17:02

Глыбоцкага фітнес-трэнера і бодзібілдара Аляксандра Шарабайку зноў падвергнуць рэжымнаму суду. Раней яго адправілі на паўтара гады ў калонію за абразу Лукашэнкі.

Цяпер яго абвінавачваюць у стварэньні «экстрэмісцкага» фармаваньня, абразе Лукашэнкі і абразе прадстаўніка так званай улады. Справу ў закрытым рэжыме будуць разглядаць у судзе Віцебскага абласнога камітэта рэжыму Лукашэнкі 7 траўня.

Нагадаем, Шарабайку затрымалі 13 сакавіка ў Глыбокім. Спачатку ён быў асуджаны на 10 сутак за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Пасля Шарабайку перавялі ў Віцебскае СІЗА, дзе яму прад'явілі абвінавачанне па крымінальным артыкуле за абразу Лукашэнкі.

Пасля падзеяў 2020 года Шарабайкy рэжым некалькі разоў адпраўляў на суткі.