Усе навіны

Лучніца Казлоўская: «Лічу, што голас маладых людзей вельмі важны ў палітычным парадку дня. А ў Беларусі нам кажуць, што мы яшчэ занадта маладыя, каб нешта зразумець»

8 сакавіка 2023, 22:10

Лучніца Карына Казлоўская, якая пераехала з Беларусі, дзе на яе аказваўся ціск з-за яе грамадзянскай пазіцыі, у Польшчу расказала пра тое, ці не перашкаджае спартыўнай кар'еры яе палітычная актыўнасць у сацыяльных сетках.

– Вы часта выказваецеся ці робіце рэпосты аб сітуацыі ў Беларусі, вайне ва Украіне. Прымалі ўдзел у звароце да беларускіх вайскоўцаў. Гэта не мяшае вам як спорстменке?

– Я заўсёды цікавілася чымсьці, акрамя спорту. Калі браць адукацыю, то гэта быў будаўнічы каледж. Чым больш ты бачыш вакол сябе, тым лепей. Як сёння можна не чытаць навіны? Ідзе вайна, я не магу прайсці міма.

Я лічу, што голас маладых людзей вельмі важны сёння ў палітычным парадку дня. Мы расцём, глядзім на дарослых, усё бачым і ўсё разумеем. Здавалася б, старэйшае пакаленне павінна нам паказваць: як павінна быць, а як – не.

Але атрымліваецца, што ў Беларусі нам не даюць права голасу і кажуць, што мы яшчэ занадта маладыя, каб нешта зразумець, – сказала Казлоўская.