Усе навіны

Беларуская лучніца Казлоўская ўвайшла ў склад зборнай Польшчы

29 сакавіка 2023, 19:31

Паводле інфармацыі Tribuna.com, беларуская лучніца Карына Казлоўская ўвайшла ў склад польскай нацыянальнай зборнай і будзе выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад сцягам Польшчы.

Казлоўская прадстаўляла Беларусь на Алімпіядзе ў Токіа. У канцы траўня 2022 года лучніца была звольненая з нацыянальнай каманды Беларусі і з'ехала ў Польшчу.