Усе навіны

Казлоўская пра пратэсты: «Было страшна, але разважала так: я ж спартсменка – у мяне хуткія ногі, я змагу ўцячы»

23 траўня 2023, 20:05

Беларуская лучніца Карына Казлоўская, якая жыве і выступае ў Польшчы, распавяла пра тое, як хадзіла на пратэсты ў 2020 годзе.

«Усім было страшна і мне было, але я разважала так: я ж спартоўка – у мяне хуткія ногі, я змагу ўцячы. Я разумела, што ёсць вялікі шанец, што я пазбаўлюся кар'еры, а ў краіне нічога не зменіцца, але была малюсенькая надзея, што, можа быць, усё ж нешта зменіцца», – распавяла Казлоўская.