Усе навіны

Лучніца Казлоўская: «Працую афіцыянтам і барыста плюс праводжу экскурсіі па Жывецу. Грошы ўсё роўна патрэбныя»

18 лістапада, 11:02

Экс-лучніца зборнай Беларусі Карына Казлоўская ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» расказала аб сваёй працы ў Польшчы.

– Зарплаты ў клубе ў вас няма. Падпрацоўваеце ў кафэ?

– Так. Мама працуе ў кавярні, там некалькі чалавек пайшло на бальнічны, спатрэбілася замена. Я пагадзілася, таму што грошы патрэбныя, працую зараз афіцыянтам і барыстам. Плюс праводжу экскурсіі па Жывецу, з польскім у мяне ўсё ў парадку. Мы з мамай і сястрой тут здымаем кватэру, але грошы ўсё роўна патрэбныя. Да таго ж паступіла ва ўніверсітэт у Бельска-Бяле, вучуся на перакладчыка ангельскай. Плаціць трэба па 500 злотых у месяц, а вучоба разлічана на тры з паловай гады.

Ужо калі пачала працаваць у кафэ, ездзіла на сумоўі. Спачатку спрабавала ўладкавацца кансультантам у краме адзення, потым – праца ў офісе страхавой кампаніі. Але гутаркі не прайшла, – сказала Казлоўская.