Усе навіны

Канькабежац Галавацюк: «У мяне бацька – вайсковец, і я патрыёт. Мой прынцып: дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся»

24 ліпеня, 13:30

Канькабежац Ігнат Галавацюк распавёў, што не збіраецца мяняць грамадзянства.

– Ён [кантракт з замежным клубам] у мяне ўжо быў амаль у кішэні: пасля Алімпіяды павінен быў адправіцца ў Галандыю выступаць за адзін з клубаў. Выдатны варыянт для індывідуальнага росту, набыцця вопыту і пастаяннай спаборніцкай практыкі ў высокай канкурэнтнай асяроддзі. Можна сказаць, сядзеў на чамаданах. Але пачалася СВА [вайна], і ў Нідэрландах забаранілі камандам мець у сваіх складах легіянераў з Расіі і Беларусі. Падкрэслю, што ў нас былі і застаюцца выдатныя адносіны з усімі галандскімі спартоўцамі і трэнерамі, але яны нічога не могуць зрабіць і змушаныя падпарадкоўвацца палітычным рашэнням.

– Пра змену грамадзянства не думалі?

– Я люблю сваю краіну. У мяне бацька – вайсковец, і я патрыёт. Мой прынцып: дзе нарадзіўся, тамака і спатрэбіўся. Сваімі дасягненнямі я ўслаўляю краіну і даказваю, што можна дамагацца высокіх вынікаў і пакараць вяршыні, рыхтуючыся ў Беларусі. Нічога мяняць, і тым больш краіну, не збіраюся, – распавёў Галавацюк.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.