Усе навіны

Швёнтак – «Гулец года» па версіі WTA. Беларускі засталіся без узнагарод

12 снежня 2022, 20:02

WTA аб'явіла ўладальніц узнагарод па выніках сезона.

Першая ракетка свету Іга Швёнтак атрымала перамогу ў намінацыі «Гулец года».

Беларускія ўзнагароды не атрымалі.

Каманда года: першыя ракеткі свету і чэмпіёнкі Australian Open, «Уімблдона» і US Open Барбара Крэйчыкава і Кацярына Сінякова.

Прагрэс года: Беатрыс Хадад Майя, якая з-за межаў топ-80 паднялася ў топ-20 і выйграла два адзіночныя тытулы.

Навічок года: 27-я ракетка свету Цыньвэнь Чжэн.

Вяртанне года: паўфіналістка «Уімблдона» Таццяна Марыя, якая вярнулася ў тур пасля нараджэння другога дзіцяці.

Трэнер года: Дэвід Уіт, які працуе з трэцяй ракеткай свету Джэсікай Пегулай.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com