Усе навіны

Сабаленка пра перамогу над Самсонавай: «Калі прайграеш 1-5, то табе няма чаго губляць»

4 студзеня 2023, 10:34

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала сваю перамогу на дзвюх тай-брэйках (7:6, 7:6) над расіянкай Людмілай Самсонавай на турніры ў Адэлаідзе. Адзначым, што ў першым сэце беларуска прайгравала 1-5 і адыграла 7 сетболаў.

«Калі прайграеш 1-5, то табе няма чаго губляць, і ты проста выконваеш удары ні пра што не думаючы. Гэта мне сапраўды дапамагло працягнуць барацьбу ў сэце і далей.

Людміла – неверагодная тэнісістка з моцнай падачай, таму я вельмі шчаслівая перамагчы. Яна гуляе ў цудоўны тэніс і ціснула мяне ў гэтым матчы.

[Маркета] Вондраўшава (наступная саперніца Сабаленкі ў Адэлаідзе – Tribuna.com) – вельмі складаная тэнісістка, яна выдатна адчувае корт, у яе падступныя ўдары, яна гуляе неверагодна. Я бачыла яе матч супраць Канепі і сказала: «Вау, будзе цяжка, калі я дайду да матчу з ёй». Я з нецярпеннем чакаю гэты матч», – сказала Сабаленка.