Усе навіны

Спявачка Ляўчук пра негатыўныя рэакцыі на навіну пра тытул Сабаленкі: «Народнае каханне не купіць ні за якія грошы»

8 студзеня 2023, 14:43

Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук пракаментавала рэакцыі ў Telegram-канале «Нашай нiвы» на навiну пра перамогу Арыны Сабаленкі на турніры ў Адэлаідзе.

Сярод эмодзi панавалi негатыўныя – 283 эмодзі «лайно», 81 «ванiты», 13 «палец унiз».

«Я не па спорце, проста зацікавілі смайлікі пад гэтай навіной. Народную любоў не купіць ні за якія грошы», – напісала Ляўчук.