Усе навіны

Джокавіч выйграў 92-й тытул у кар'еры і зраўняўся з Надалем

8 студзеня 2023, 17:45

Пятая ракетка свету Новак Джокавіч выйграў турнір АТР-250 у Адэлаідзе.

У фінале ён гуляў супраць амерыканца Себасцьяна Корды – 6:7 (8), 7:6 (3), 6:4. У другім сэце Джокавіч адыграў матчбол пры ліку 5:6 – гэта 8-ы тытул Новака, калі ён адыграўся па матчболе.

Гэта 92-і тытул для серба ў кар'еры. Цяпер ён дзеліць 4 месца ў гісторыі разам з Рафаэлем Надалем. Больш тытулаў толькі ў Івана Лэндла (94), Роджэра Федэрэра (103) і Джымі Конарса (109).

Джокавіч не прайграе ў Аўстраліі з 2018 года, за гэты час ён атрымаў у гэтай краіне 34 перамогі.