Усе навіны

Арына Сабаленка: «Адчуваю, быццам я стала крыху нуднай на корце для таго, каб дасягнуць маіх мэт. Але паверце, «Тыгр» усё яшчэ тут, але больш спакойны»

10 студзеня 2023, 08:58

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пасля перамогі на турніры ў Адэлаідзе падзялілася ўражаннямі ад сваёй гульні, а таксама расказала пра сваё ментальнае сталенне на корце і па-за ім.

«Раней я проста казала тое, што чула ад сваіх трэнераў і ўсіх астатніх. Я проста казала правільныя рэчы, але я па-сапраўднаму ў гэта не верыла. Але цяпер я стала старэйшай, можа, недзе разумнейшай, і гэта проста прыйшло натуральным чынам. Гэта тое, што я адчуваю, гэта тое, што я мушу рабіць. Вось і ўсё.

Я адчуваю, быццам я стала крыху нуднай на корце для таго, каб дасягнуць маіх мэтаў. Я проста працягну гэта рабіць.

«Тыгр» (мянушка Сабаленка – Tribuna.com) усё яшчэ тут. Паверце мне. «Тыгр» тут і я гатовая да барацьбы.

«Тыгр» зараз больш спакойны Тыгр. Калі яго трэба выпусціць – ён тут. Калі неабходна захаваць спакой, ён сапраўды прыслухоўваецца да мяне. Я адчуваю, што ён пад кантролем.

Ты бачыш, што людзі гавораць, чуеш гэта, і яно аказвае вельмі шмат ціску на цябе. Ты пачынаеш марыць. Ты становішся звар'яцелай на нейкіх рэчах. Мне падаецца, што гэта сапраўды не дапамагае.

Я б хацела адчуць гэты спакой ўнутры крыху раней. Гэта няпростая рэч і ўсё працягвалі казаць гэта мне, але табе неабходна проста пражыць гэты досвед, каб пачаць адчуваць яго.

Бо калі ты яго не адчуваеш, ты пачынаеш падрабляць гэта. Як быццам ты спакойная, але ўсярэдзіне ты жадаеш усё разбураць. Так доўга не можа працягвацца. Ты проста павінен быць такім і быць такім нягледзячы на ўсе ўзлёты і падзенні. Ты павінен прайсці праз усе. Табе неабходна мець гэты досвед за плячыма, каб адчуць яго, каб быць гатовым яго выкарыстоўваць, разумееце?» – сказала Сабаленка.