Усе навіны

Сабаленка аб праблемах з нагой: «Ёсць некалькі практыкаванняў, якія я павінна рабіць падчас матчу»

27 сакавіка 2023, 23:42

Беларуска Арына Сабаленка расказала аб праблемах з левай нагой.

25 сакавіка ў матчы з Шэлбі Роджэрс яна брала з-за іх медыцынскі перапынак.

Напярэдадні спартсменка Мары Бузкову (6:4, 6:3) і выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Маямі. За выхад у 1/4 фіналу Сабаленка згуляе з Барбарай Крэйчыкавай.

– У мяне ёсць некалькі практыкаванняў, якія я павінна рабіць падчас матчу, каб кантраляваць гэтую мышцу, але мая каманда зрабіла ўсё, каб я не канцэнтравалася на назе, а засяродзілася на сваёй гульні

Калі даваць Крэйчыкавай час, яна зможа накіраваць мяч куды захоча. Праз гэта з ёй складана. Таму трэба моцна на яе ціснуць.

Трэба гуляць агрэсіўна і не даваць ёй лішні час, прымушаць яе выкладвацца.

Яна цудоўная тэнісістка, і супраць яе заўсёды цяжка гуляць. Яе тэніс сапраўды цікавы, і мне падабаецца гуляць супраць яе, таму што яе ўдары адны з самых хуткіх, і тое ж самае з яе падачай і прыёмам. Яна вельмі агрэсіўная.

Выдатна, што зараз у туры ёсць гульцы, якія стабільна паказваюць добрыя вынікі. Мне падабаецца, што мы гуляем некалькі матчаў запар, – сказала Сабаленка.