Усе навіны

Гаварцова падала заяўку на ўдзел у грунтавым турніры ITF у Фларыдзе пасля амаль гадавога перапынку ў тэнісе

10 красавіка 2023, 15:29

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова падала заяўку на грунтавы турнір ITF у Фларыдзе, які пачнецца ўжо сёння і працягнецца да 16 красавіка. Прызавы фонд – 25 тысяч даляраў.

У апошні раз спартсменка выходзіла на корт у канцы мая 2022 года на ўзроўні WTA. Тады яна саступіла іспанцы Крысціне Буксе ў першым раундзе кваліфікацыі «Ралан Гарос».