Усе навіны

Барбара Крэйчыкава: «Хтосьці можа пакрыўдзіцца, што яго не пусцяць у Парыж, але як быць з загінулымі ўкраінскімі спартсменамі?»

15 красавіка 2023, 17:21

Чэшская тэнісістка Барбара Крэйчыкава падзялілася думкамі пра вайну ва Украіне і магчымы допуск расейцаў і беларусаў на Алімпійскія Гульні.

– Ці спачуваеце вы ўкраінцам?

– Я падтрымліваю з імі кантакт з пачатку вайны. У самым пачатку я напісала ім, каб даведацца, ці ўсё ў іх у парадку, Ці магу я чым-небудзь дапамагчы. Я спрабавала іх падтрымаць. Я ведаю, што адбываецца ў іх дома, сачу за навінамі.

– Ці адчуваеце вы напружанне паміж прадстаўнікамі ваюючых нацый на турнірах?

– Так, адчуваю. Абапал. Але ёсць некаторыя расіяне, якія ствараюць яе. Яны не выказваюцца публічна, але мы бачым, што яны робяць у распранальні. Асабіста я стараюся абыходзіць іх бокам.

– Вы за тое, каб расійскія і беларускія спартоўцы ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях?

– Алімпіяда заўсёды была святам дружбы і міру. І калі краіна вядзе агрэсіўную вайну, то яна відавочна не шануе гэтыя ідэалы. Любому, хто падтрымлівае напад на суседнюю краіну, не месца на Алімпійскіх гульнях.

І яшчэ адно. Вядома, хтосьці можа пакрыўдзіцца, што яго не пусцяць у Парыж у наступным годзе. Але як быць з украінскімі спартоўцамі, на жаль, загінулымі, абараняючы сваю краіну? Яны ні ў чым не вінаватыя, а свой шанец выпусцілі незваротна і назаўжды, – сказала Крэйчыкава.