Усе навіны

Украінка Світоліна не паціснула руку Сабаленка пасля паразы на «Ралан Гарос»

6 чэрвеня, 16:18

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна (№192 WTA) не паціснула руку беларусцы Арыне Сабаленка (№2 WTA) пасля паразы ў 1/4 фіналу «Ралан Гарос» – 4:6, 4:6.

Украінка пасля матча паціснула руку суддзі на вышцы, праігнараваўшы беларуску, якая стаяла каля сеткі.

Пасля гэтага трыбуны сталі свістаць.

Світоліна на «Ралан Гарос» таксама не паціскала рукі сваім саперніцам з Расіі – Ганне Блінковай і Дар'і Касаткінай.