Усе навіны

Арына Сабаленка: «Не магу скардзіцца на вынікі. Аднак чым больш у цябе ёсць, тым большага ты хочаш»

13 ліпеня, 23:08

Беларуска Арына Сабаленка падзялілася меркаваннем пра матч паўфіналу Уімблдона супраць Онс Жабер (7:6(5), 4:6, 3:6).

– Гэта адзін з найлепшых сезонаў у маім жыцці. Не магу скардзіцца на вынікі сёлета. Аднак чым больш ты маеш, тым больш ты хочаш.

Сёння я не паказала свой найлепшы тэніс. Склалася камбінацыя: крыху нерваў, суперніцы крыху шанцавала. Яна гуляла не тое каб хутка, але нізка і часам я не чакала такіх удараў у лініі. Яна неверагодна гуляла. У ключавыя моманты ёй крыху больш шанцавала, а я гуляла не так, як павінна была гуляць. Цяжкі матч.

Я вельмі ганаруся сабой, таму што змагла выйсці ў паўфінал сёлета. Я накшталт як ганаруся сабой, але ў той жа час вельмі расчараваная тым, што не змагла атрымаць перамогу.

Я не магу паскардзіцца на свае вынікі сёлета. Заўсёды ёсць над чым папрацаваць, шмат рэчаў, якія я магу палепшыць.

Спадзяюся, у наступным годзе я вярнуся нашмат мацней, чым у гэтым годзе, – сказала Сабаленка.