Усе навіны

Вікторыя Азаранка: «Я расла ў не найлепшых умовах, мне даводзілася змагацца за ўсё»

16 жніўня, 12:10

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка пракаментавала перамогу над Барбарай Крэйчыкавай (6:3, 7:5) на турніры ў Цынцынаці.

«Я проста баец і заўсёды буду працягваць барацьбу, пакуль не зраблю ўсё правільна. Мой характар быў такім з дзяцінства. Я расла ў не самых лепшых умовах, мне даводзілася змагацца за ўсё. Я ўдзячная лёсу за гэты досвед», – сказала Азаранка.