Усе навіны

Упершыню ў гісторыі ўсе першыя ракеткі ва ўсіх разрадах зменяцца ў адзін дзень

6 верасня, 14:54

11 верасня, калі ATP і WTA абновяць рэйтынгі, адбудзецца першы ў гісторыі тэніса выпадак, калі першыя ракеткі ва ўсіх разрадах зменяцца ў адзін дзень.

Цяпер у анлайн рэйтынгу на першае месца ў мужчынскім адзіночным разрадзе выйшаў Новак Джокавіч, які апярэдзіў Карласа Алькараса, у мужчынскім парным – Осцін Крайчак апярэдзіў Ніла Скупскі.

У жаночым адзіночным разрадзе першай стала Арына Сабаленка замест Ігі Швёнтак, у парным жаночым – Коры Гаўф і Джэсіка Пегула (абедзве будуць мець па 6385 ачкоў) ужо апярэдзілі Кацярыну Сінякову.

Таксама існуе сцэнар, пры якім першай можа стаць Се Шувэй.