Усе навіны

Выніковы турнір ATP: Джокавіч прайграў Сінеру

15 лістапада, 09:34

У Турыне адбыўся чарговы матч групавога этапу на Выніковым турніры ATP.

Серб Новак Джокавіч (ATP №1) прайграў італьянцу Яніку Сінеру (ATP №4) – 5:7, 7:6(5), 6(2):7.

Гэта была 5-я вочная сустрэча тэнісістаў. Сінер упершыню абыграў Джокавіча. Матч доўжыўся 3 гадзіны і 9 хвілін.

Пасля двух тураў у «Зялёнай групе» ніхто з тэнісістаў не гарантаваў сабе месца ў паўфінале.

Серб можа не выйсці ў 1/2 фіналу турніру, калі прайграе хаця б сэт Губерту Гуркачу, а Хольгер Рунэ пераможа Яніка Сінера ў наступным матчы.

ATP Finals

Турын, Італія

12 - 19 лістапада 2023 года

Выніковы турнір ATP

Прызавы фонд - 15 000 000 даляраў

Крытыя корты, хард

Групавы этап

Другі тур

Новак Джокавіч (Сербія) – Янік Сінер (Італія) - 5:7, 7:6(5), 6(2):7