Усе навіны

Янік Сінер: «Для мяне перамога над Джокавічам вельмі шмат значыць»

15 лістапада, 13:47

Італьянец Янік Сінер (ATP №4) пракаментаваў сваю перамогу над першай ракеткай свету Новакам Джокавічам на Выніковым турніры ATP у Турыне.

«Думаю, я быў па-сапраўднаму смелым і разумным у важныя моманты, асабліва ў трэцім сэце. Адчуваў, што мы абодва падалі вельмі добра, таму разменаў было не так шмат, але калі яны былі згуляныя, мы з Новакам гулялі вельмі добра.

Гэта быў сапраўды матч высокага ўзроўню. Для мяне гэтая перамога вельмі шмат значыць. Калі перамагаеш першую ракету свету, якая выйграла 24 турніры «Вялікага шлема» – гэта топ. Адчуваў, што гэта быў тактычны матч, і мне ўдалося перамагчы, таму я вельмі шчаслівы», - сказаў Сінер.