Усе навіны

Сінер выйшаў у фінал Выніковага турніру ATP, абгуляўшы Мядзведзева

18 лістапада, 20:04

Італьянскі тэнісіст Янік Сінер (№ 4 ATP) абыграў расіяніна Данііла Мядзведзева (№ 3 ATP) у паўфінале Выніковага турніру – 6:3, 6:7(4). 6:1.

Італьянец трэці раз запар абыграў Мядзведзева, лік у асабістых сустрэчах 3-6. Матч працягваўся 2 гадзіны 25 хвілін.

Сінер 10 разоў падаў навылёт, дапусціў 2 падвойныя памылкі і рэалізаваў 3/7 брэйк-поінта. На рахунку Мядзведзева 10 эйсаў, 2 падвойныя памылкі і ніводнага з 2 рэалізаваных брэйк-поінтаў.

За тытул італьянец пазмагаецца з пераможцам матча Новак Джокавіч – Карлас Алькарас.

ATP Finals

Турын, Італія

12 – 19 лістапада 2023 года

Выніковы турнір ATP

Прызавы фонд – 15 000 000 даляраў

Крытыя корты, хард

Паўфінал

Янік Сінер (Італія) – Данііл Мядзведзеў – 6:3, 6:7(4). 6:1