Усе навіны

Марціна Наўрацілава: «Не ведаю, ці зможа Сабаленка або Гаўф абыйсці Швэнтэк, калі яна правядзе добрае міжсезонне»

22 лістапада, 17:08

18-разовая пераможца турніраў «Вялікага шлема» Марціна Наўрацілава падзялілася думкамі, хто апынецца ў канцы 2024 года на першым месцы сусветнага рэйтынгу.

«Швентэк паказала, што ў свае найлепшыя часы яна найлепшая за ўсіх. Я маю на ўвазе, што ў складанай сітуацыі яна проста прайшла праз усіх. Скажу шчыра... Некалькі тыдняў таму, зыходзячы з таго, што я бачыла, я не думала, што яна скончыць 2024 год на першым месцы – я выбірала Гаўф.

Аднак цяпер я думаю, што, магчыма, Гаўф абыйдзе Сабаленку ў барацьбе за 2-гі нумар. Але я не ведаю, ці зможа хто-небудзь з іх абыйсці Ігу, калі яна правядзе добрае міжсезонне, застанецца здаровай, свежай», – сказала Наўратылава.