Усе навіны

Трэнер Свёнтак: «Прыярытэт – Алімпіяда, думаем пра змешаны парны разрад з Хуркачам»

1 снежня, 14:21

Польскі трэнер Томаш Віктароўскі распавёў пра планы на сезон першай ракеткі свету Ігі Свёнтак.

«Алімпійскія гульні ў Парыжы – наш прыярытэт, і мы пачынаем рыхтавацца да іх у студзені ці нават у снежні.

Мы думаем не толькі пра адзіночныы, але і пра змяшаны парны разрад з Хубертам Хуркачам. Гэта зусім іншая дысцыпліна, якую ў нас насамрэч няма магчымасці паспрабаваць цягам года», – сказаў Віктароўскі.

Пасля перамогі ў фінале Выніковага турніру Свёнтак вярнулася на першы радок рэйтынгу WTA, абышоўшы беларуску Арыну Сабаленку.

Іга другі год запар завершыць сезон у статусе першай ракеткі свету. У агульнай складанасці на яе рахунку 76 тыдняў на вяршыні рэйтынгу – гэта дзясяты вынік у гісторыі.