Усе навіны

Трэнер Свёнтэк Віктароўскі: «WTA зрабіла памылку, дапусціўшы беларусак і расіянак. Але зараз няма сэнсу вяртацца да гэтага пытання»

3 снежня, 11:31

Польскі трэнер Ігі Свёнтак Томаш Віктароўскі падзяліўся меркаваннем аб матчах супраць беларусак і расіянак.

– Матчы з беларускай Сабаленкай і расiянкамі маюць іншы кантэкст, чым, напрыклад, з Гаўф?

– Не, прынамсі, з майго пункту гледжання. Проста нагнятаная атмасфера добра прадаецца. Гэтак жа на кантрасце будавалася суперніцтва паміж Боргам і Макінроем, Сампрасам і Агасі або Надалем і Федэрэрам.

– Але за гэтымі матчамі не стаяла ні палітыка, ні вайна.

– Усё так. WTA зрабіла памылку, дапусціўшы да спаборніцтваў расіянак і беларусак. Але зараз няма сэнсу вяртацца да гэтага пытання. Жорсткае рашэнне павінна было быць прынята ў самым пачатку, – сказаў Віктароўскі.