Усе навіны

Сабаленка на шостым месцы ў спісе самых высокааплатных спартсменак свету ў 2023 годзе

6 снежня, 20:11

Арына Сабаленка ў 2023 годзе зарабіла 12.200.000 долараў, заняўшы 6-е месца ў спісе самых высокааплатных спартсменак свету сёлета, паведамляе Sportico.

Маецца на ўвазе не толькі даход, атрыманы ў выглядзе прызавых на турнірах, але і агульны гадавы даход, які ўключае: рэкламныя кантракты, інвестыцыйныя праекты і гэтак далей.

Адзначаецца, што ў першую 10-ку рэйтынга ўвайшлі адразу сем тэнісістак.

У топ-10 сёлета патрапілі:

1. Коры Гаўф (тэніс, ЗША, 19 гадоў) – $ 22,7 млн ($ 6,7 млн прызавых).

2. Іга Cвёнтэк (тэніс, Польшча, 22 гады) – $ 21,9 млн ($ 9,9 прызавых).

3. Эйлін Гу (сноўборд, Кітай, 20 гадоў) – $ 20 млн ($ 27 тыс. прызавых)

4. Эма Радукану (тэніс, Вялікабрытанія, 21 год) – $ 16,2 ($ 238 тыс. прызавых).

5. Наомі Осака (тэніс, Японія, 26 гадоў) – $ 15 млн (без прызавых).

6. Арына Сабаленка (тэніс, Беларусь, 25 гадоў) – $ 12,2 ($ 8,2 млн прызавых).

7. Алена Рыбакіна (тэніс, Казахстан, 24 гады) – $ 9,5 ($ 6 млн прызавых).

8. Джэсіка Пегула (тэніс, ЗША, 29 гадоў) – $ 9 млн ($ 6 млн прызавых).

9. Сымона Байлз (спартыўная гімнастыка, ЗША, 26 гадоў) – $ 8,5 (без прызавых).

10. Нэлі Корда (гольф, ЗША, 25 гадоў) – $ 7,9 ($ 1,4 млн прызавых).