Усе навіны

Сабаленка – шостая ў рэйтынгу самых высокааплатных спартсменак года па версіі Forbes. Свёнтак – першая

22 снежня, 14:02

Часопіс Forbes апублікаваў рэйтынг самых высокааплатных спартсменак у 2023 годзе.

Па версіі часопіса, Арына Сабаленка ў 2023-м годзе зарабіла 14,7 млн долараў, заняўшы 6-е месца ў спісе.

Топ-20 самых высокааплатных спартсменак зарабілі ў 2023 годзе каля 226 млн долараў, што на 13% менш, чым у 2022 годзе (258 млн долараў).

У першую дзясятку самых высокааплатных спартсменак года патрапіла 9 тэнісістак.

Топ-10 самых высокааплатных спартсменак у 2023 году па версіі Forbes:

1. Іга Свёнтак (тэніс) – 23,9 млн долараў (9,9 млн прызавыя / 14 млн рэклама)

2. Эйлін Ку (фрыстайл) – 22,1 млн (0,1 млн/22 млн)

3. Коры Гаўф (тэніс) – 21,7 млн (6,7 млн/15 млн)

4. Эма Радукану (тэніс) – 15,2 млн (0,2 млн/15 млн)

5. Наомі Осака (тэніс) – 15,0 млн (15 млн рэклама)

6. Арына Сабаленка (тэніс) – 14,7 млн (8,2 млн/6,5 млн)

7. Джэсіка Пегула (тэніс) – 12,5 млн (6 млн/6,5 млн)

8. Вінус Уільямс (тэніс) – 12,2 млн (0,2 млн/12,0 млн)

9. Алена Рыбакіна (тэніс) – 9,5 млн (5,5 млн/4,0 млн)

10. Лэйла Фернандэс (тэніс) – 8,8 млн (1,8 млн/7,0 млн)

Поўны спіс тут.