Усе навіны

Лёсаванне Australian Open: Сасновіч згуляе з Машаравай, Азаранка сустрэнецца з Георгі

11 студзеня, 10:54

Адбылося лёсаванне 1/64 турніру Australian Open. На гэтай стадыі будуць гуляць 3 беларускі.

Аляксандра Сасновіч (WTA 83) сустрэнецца з іспанкай Рэбекай Машаравай (WTA 94). Вікторыя Азаранка (WTA 22) згуляе супраць італьянкі Камілы Георгі (WTA 55). Суперніца Арыны Сабаленкі (WTA 2) вызначыцца пазней, калі скончацца матчы кваліфікацыі.

Сустрэчы 1/64 фіналу пройдуць 14 студзеня.

Адзначым, што ў кваліфікацыі таксама ўдзельнічалі беларускі Ірына Шымановіч, Юлія Гатоўка і Яна Каладынска. Усе яны прайгралі ў першым раундзе.