Усе навіны

Вера Лапко: «Ганаруся тым, што я беларуска»

13 студзеня, 11:22

Беларуская тэнісістка Вера Лапко 13 студзеня аб'явіла пра завяршэнне кар'еры. Сваё рашэнне яна суправадзіла наступным тэкстам.

«Хачу выказаць вялікую падзяку ўсім тым людзям, якія шчыра падтрымлівалі і верылі ў мяне на працягу ўсяго майго тэніснага шляху. Дзякуючы вам я стала тым гульцом і чалавекам, якім з'яўляюся. Вас было не так шмат, але я ведаю і памятаю ўсе вашыя імёны і нашу іх у сваім сэрцы. Дзякуй Вам за Ваш унёсак.

Таксама, хачу адзначыць і падзякаваць кожнаму чалавеку, хто заўзеў, хваляваўся і глядзеў мае матчы. Вашы промні падтрымкі адчуваліся на адлегласці, а добрыя словы ў паведамленнях сацсетак супакойвалі пасля параз.

(Наступны абзац у арыгінале напісаны па-беларуску – Tribuna.com)

Дзякую кожнаму беларусу, хто падтрымліваў мяне на працягу ўсяго майго тэніснага шляху. Дзякуй Вам за тое, што былі побач з усімі гульнямі зборнай, і не толькі... Ганаруся тым, што я беларуска!» – напісала Лапко.