Усе навіны

Вера Лапко: «Тэніс даў мне фінансавую незалежнасць, з 2017-га не прасіла дапамогі ў дзяржавы»

13 студзеня, 12:55

13 студзеня 25-гадовая беларуская тэнісістка Вера Лапко паведаміла, што завяршае кар'еру. Яна суправадзіла абʼяву наступным тэкстам.

«2020-2023 гг. сталі для мяне вельмі складаным перыядам у жыцці: пастаянныя траўмы, глабальная абстаноўка, цяжкасці ў падарожжах па свеце, асабістыя праблемы і хваляванні. Мне здавалася, што я вельмі стойка і мужна пераношу ўсе гэтыя нягоды.

У пачатку 2023 я зноў атрымала траўму калена. Нажаль, аднаўленне не прынесла належнага эфекту, бо праблему цалкам можна вырашыць толькі аперабельным шляхам, і аперацыі прыйшлося б рабіць на абодвух каленах, а гэта азначала некалькі кругоў пекла з наступнай рэабілітацыяй у 3-4 месяца мінімум.

Я шмат разважала, ці варта ў прынцыпе далей працягваць гуляць, ацэньвала свае фінансавыя магчымасці (бо з 2017 г. я езджу па турнірах за свой кошт і не прашу дапамогі ў дзяржавы), маральную гатоўнасць супрацьстаяць усім цяжкасцям і г.д.

Доўга думаючы, узважваючы «за» і «супраць», у рэшце рэшт я прыняла рашэнне пра завяршэнне карʼеры.

Гэта самае правільнае рашэнне, і пасля яго прыняцця я адчуваю сябе лёгка. І гэта не сумны пост! Так, мне прыйшлося прайсці праз мноства цяжкасцяў, але за час карʼеры са мной здарылася і шмат добрага! Я шчыра люблю гэты від спорту, шмат што аддала яму. А ён даў мне паспяховую юніёрскую і прафесійную карʼеру, фінансавую незалежнасць, неацэнныя ўрокі жыцця, магчымасць абʼездзіць паўсвету, знаёмствы з цікавымі людзьмі і, вядома ж, пазнаёміў мяне з маім трэнерам, мужам і проста каханым чалавекам, з якім мы ідзем па жыцці разам ужо шмат-шмат гадоў», – напісала Лапко.