Усе навіны

Абноўленыя рэйтынгі WTA і ATP: Сасновіч паднялася на 2 радкі, а таксама змены ў іншых беларусаў

15 студзеня, 12:54

15 студзеня з'явіліся абноўленыя рэйтынгі тэнісных асацыяцый.

У рэйтынгу WTA найлепшыя беларускі засталіся на сваіх пазіцыях: Арына Сабаленка – 2-я, Вікторыя Азаранка – 22-я.

Аляксандра Сасновіч паднялася з 83-га месца на 81-е. Таксама ў рэйтынгу падняліся Яна Каладынска (WTA 227) і Алена Фалей (WTA 263) на 1 і 4 пазіцыі адпаведна.

Юлія Гатоўка апусцілася на 2 пазіцыі (з 213-й на 215-ю). Таксама апусцілася Ірына Шымановіч. Яна была на 202-м радку, а стала 211-й.

У рэйтынгу ATP Ілля Івашка падняўся са 182-га на 181-е месца. Ягор Герасімаў апынуўся на 338-м радку. Гэта на дзве ніжэй, чым тыдзень таму. Мікалай Галяк апусціўся з 379-га месца на 380-е.