Усе навіны

Сасновіч на Australian Open зарабіла 82 тысячы долараў, Азаранка – 256 тысяч, Сабаленка – мінімум 410 тысяч

23 студзеня, 09:02

На Australian Open працягваецца барацьба за тытул. Прызавы фонд турніру складае 57 мільёнаў долараў.

Беларуска Аляксандра Сасновіч, якая выбыла ў першым раундзе адзіночнага разраду, зарабіла 82 тысячы долараў.

Вікторыя Азаранка, якая дайшла да 1/8 фіналу, стала багацейшай на 256 тысяч долараў.

Арына Сабаленка, якая 23 студзеня пазмагаецца за выхад у паўфінал, гарантавала 410 тысяч долараў. У выпадку выхаду ў паўфінал другая ракетка свету заробіць яшчэ 266 тысяч.