Усе навіны

Сабаленка ў 1/2 фінала Australian Open згуляе з Гауф

23 студзеня, 14:29

23 студзеня беларуска Арына Сабаленка ў 1/4 фіналу Australian Open абыграла Барбару Крэйчыкаву (6:2, 6:3).

У паўфінале Сабаленка сустрэнецца з амерыканкай Кока Гауф, якая ў чвэрцьфінале абгуляла ўкраінку Марту Касцюк (7:6, 6:7, 6:2).

Паядынак запланаваны на 25 студзеня.

Нагадаем, у фінале леташняга US Open Сабаленка саступіла Гауф.