Усе навіны

Вера Лапко: «У мяне была трохбаковая дамова з БТФ і Банкам развіцця. Едзеш на два турніры, а потым бясконца даваць справаздачу…»

8 лютага, 11:18

Экс-тэнісістка Вера Лапко расказала аб заробках у сваім відзе спорту.

– З 2017 года ты перастала карыстацца падтрымкай дзяржавы. Гэта быў усвядомлены выбар?

– Для пачатку трэба растлумачыць, як гэта ўсё выглядае ў тэнісе. У мяне была трохбаковая дамова з БТФ і Банкам развіцця. Ты пішаш каштарыс, падаеш яго не пазней за вызначаны тэрмін.

А ў нас гэта, скажам так, не заўсёды магчыма. Хапае форс-мажорных абставін, якія могуць змяніць планы. Часам яны карэктуюцца раптоўна.

Цягам адной паездкі ты можаш запланаваць удзел у пяці спаборніцтвах, але стомленасць ці траўма змушаюць ад выступу на апошнім адмовіцца. Ці едзеш на два турніры, а потым бясконца даваць справаздачу… Карацей, гэтая прывязка была вельмі няёмкая.

Калі ж трохбаковая дамова была змененая на двухбаковую, пракладваць маршрут стала значна прасцей. Я змагла цалкам сканцэнтравацца на тэнісе і недзе праз паўгода ўпершыню зайшла ў топ-100.

– Калі трапляеш у топ-100, у жаночым тэнісе ўжо рэальна зарабляць?

– Тут ад многіх нюансаў залежыць. Мяне на спаборніцтвах суправаджаў толькі трэнер. Але камусьці трэба абавязкова вазіць з сабой трэнера па АФП, масажыста, псіхолага. Усё вельмі індывідуальна.

Наогул, ведаеш, чаму ўсё імкнуцца патрапіць менавіта ў топ-100? Гэта гарантаваны ўдзел у асноўнай сетцы ТВШ. А значыць, прызавыя ў памеры $50 тысяч толькі за першы раунд, 200 – за сезон. І тады ўжо можна планаваць нейкія выдаткі, – сказала Лапко.