Усе навіны

Наомі Осака: «Свёнтак, Сабаленка і Гаўф мяне натхняюць. Вельмі хачу з імі згуляць»

12 лютага, 11:35

Былая першая ракетка свету Наомі Осака расказала пра тое, як змяніўся тэніс пасля яе вяртання.

– Што, як вам здаецца, змянілася ў WTA з моманту вашага вяртання пасля 15 ці каля таго месяцаў адсутнасці?

– Пакуль я была толькі на 4 турнірах, і адзін з іх быў «Шлемам». Але, думаю, галоўнае, што я адзначыла – тое, як шмат цяпер гульцоў высокага ўзроўню. Вядома, гэтак жа было і калі я сыходзіла ў дэкрэт. Але адно толькі назіранне за топ-гульцамі кшталту Ігі [Свёнтак], [Арыны] Сабаленка і, вядома, Како [Гаўф], за іх ростам у гульнях вельмі мяне натхніла. І цяпер я вельмі хачу з імі згуляць, – распавяла Осака.