Усе навіны

Іга Свёнтак: «Ганаруся, што выйграла ў Азаранкі. Яна была сярод найлепшых гульцоў, за якімі я сачыла ў дзяцінстве»

16 лютага, 12:43

Першая ракетка свету Іга Свёнтак расказала пра стаўленне да беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі пасля перамогі ў вочным матчы 1/4 фіналу турніру ў Катары (6:4, 6:0).

– Я вельмі рада перамозе. Віка неверагодная чэмпіёнка. Яна была сярод найлепшых гульцоў, за якімі я сачыла ў дзяцінстве. Ганаруся, што выйграла ў Вікторыі, што магу гуляць і змагацца з ёй на адным корце.

– Вам было 10, калі Віка выйграла першы ТБШ.

– Гэта сапраўды неверагодна. Думала пра гэта ўчора – зусім няшмат гульцоў таго часу ўсё яшчэ гуляюць на такім высокім узроўні.

Я вельмі паважаю Віку. Асабліва за тое, што яна маці. Не ўяўляю, як ёй удаецца спраўляцца з усім у туры і клапаціцца пра сына. Яна – прыклад. Я проста радая, што магу гуляць супраць такіх суперніц у туры, – сказала Свёнтак.