Усе навіны

Вера Лапко: «У нейкі момант беларускіх юніёраў пусцяць спаборнічаць. Можна страціць 3-4 гады. Лепш адразу пераходзіць на прафесійныя турніры»

22 лютага, 14:01

Беларуская экс-тэнісістка Вера Лапко падзялілася меркаваннем пра міжнародны бан.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Цяжкія часы пройдуць. І ўсё роўна ў нейкі момант беларускіх тэнісістаў пусцяць некуды спаборнічаць. Але тут ёсць важны момант: калі гэты момант наступіць?

Юніёры могуць страціць яшчэ тры-чатыры гады, а такі працяглы тэрмін па-за спаборніцкай практыкай для іх з'яўляецца катастрофай. Насамрэч, можна адразу пераходзіць на прафесійныя турніры. Але ў 16 гадоў...

– Прыклад Міры Андрэевай. Ёй усяго толькі 16.

– Так. Але гэта адзінкавы выпадак. Адзін з тысячы. Цяпер я ўсё роўна бачу тэндэнцыю, што ў туры зноў вяртаюцца да гэтага. Тэнісісткі дэбютуюць у туры ў 15-16 гадоў. У мой час у WTA-тур дзяўчыны заходзілі толькі ва ўзросце 18 гадоў, а да гэтага было наадварот. Успомніце Марціну Хінгіс. Яна дэбютавала ў туры ў 14 гадоў, – сказала Лапко.