Усе навіны

Беларускіх і расійскіх тэнісістаў дапусцілі да Алімпіяды ў нейтральным статусе

6 сакавіка, 21:10

Міжнародная федэрацыя тэніса (ITF) паведаміла, што дапусціць гульцоў з Расіі і Беларусі да Алімпіяды і Паралімпіяды ў Парыжы ў нейтральным статусе.

«Міжнародны алімпійскі камітэт і Міжнародны паралімпійскі камітэт дазволяць кваліфікаваным спартсменам па расійскіх і беларускіх пашпартах узяць удзел у Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы ў якасці індывідуальных нейтральных спартсменаў (AIN) і Паралімпійскіх гульнях у якасці нейтральных паралімпійскіх спартсменаў.

ITF пацвярджае, што тэнісісты з гэтых краін будуць дапушчаны да ўдзелу ў алімпійскіх і паралімпійскіх спаборніцтвах па тэнісе ў індывідуальнай і нейтральнай якасці, калі яны адпавядаюць прынцыпам МАК па AIN і МПК па NPA.

Нейтральныя спартоўцы павінны будуць адказваць патрабаванням адбору і допуску, выкладзеным у адпаведных Рэгламентах ITF.

Рашэнне ITF узгадняецца з большасцю міжнародных федэрацый па індывідуальных спаборніцтвах і спартсменам, якія будуць удзельнічаць у Гульнях 2024 года ў Парыжы гэтым летам. Пазіцыя ITF таксама адпавядае дзейнай міжнароднай палітыцы тэніса, прынятай у сакавіку 2022 года», – паведаміла арганізацыя.

Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня.