Все новости

Свёнтак перамагла Сакары ў фінале турніру WTA 1000 у Індыян-Уэлс

17 сакавіка, 22:40

Першая ракетка свету Іга Свёнтэк з Польшчы стала чэмпіёнкай турніру WTA 1000 у Індыян-Уэлс.

У фінале Свёнтак перамагла прадстаўніцу Грэцыі Марыю Сакары – 6:4, 6:0.

Іга стала двухразовай чэмпіёнкай турніру ў Індыян-Уэлс. У 2022 годзе Свёнтак і Сакары ўжо гулялі за тытул у Індыян-Уэлс. Тады полька выйграла з лікам 6:4, 6:1.

Для Ігі гэта дзясяты фінал на турнірах WTA 1000 і восьмае чэмпіёнства.

Цяпер на рахунку Свёнтак 19 адзіночных тытулаў WTA.

BNP Paribas Open

WTA 1000

Індыян-Уэлс, ЗША

6-17 сакавіка

Хард

Прызавы фонд: $9,258,080

Адзіночны разрад

Фінал

Іга Свёнтак (Польшча) – Марыя Сакары (Грэцыя) – 6:4, 6:0