Усе навіны

Арына Сабаленка: «Апошні месяц «Вялікая тройка WTA» стала больш падобна на «Вялікую двойку» Спадзяюся захаваць свой узровень»

23 красавіка, 23:45

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка падзялілася меркаваннем аб так званай вялікай тройцы ў WTA, у якую ўваходзіць Сабаленка, Іга Свёнтак і Алена Рыбакіна.

– Адчуваю, што крыху панізіўся ўзровень «Вялікай тройкі». Апошні месяц гэта больш падобна на «Вялікую двойку». Аднак я рада быць часткай гэтай групы. Спадзяюся захаваць свой узровень.

Аднак я не гляджу іх матчы… Я адчуваю, што дастаткова гуляла супраць іх. Калі я зноў сустрэнуся з адной з іх, мой трэнер пакажа мне фрагменты матчаў, каб прааналізаваць і падрыхтаваць мяне.

Я не з тых, хто зашмат глядзіць тэніс. Я аддаю перавагу глядзець мужчынскі тэніс, а не жаночы. Мне падаецца, што там больш стратэгіі. Яго цікавей глядзець, – сказала Сабаленка.