Tribuna/Тэніс/Блогі/Матч Сабаленкі за чвэрць мiльёна расцягнуўся на суткi – Арына хуталася ў ручнiк ды свяцiла кiслотнай бялiзнай

Матч Сабаленкі за чвэрць мiльёна расцягнуўся на суткi – Арына хуталася ў ручнiк ды свяцiла кiслотнай бялiзнай

Але перамагла.

Аўтар — KentYara98
4 лістапада, 05:00
1
Матч Сабаленкі за чвэрць мiльёна расцягнуўся на суткi – Арына хуталася ў ручнiк ды свяцiла кiслотнай бялiзнай

Мексіканскі Канкун, які гэтымі днямі прымае Выніковы турнір WTA, ужо сабраў шмат нагодаў для крытыкi.

А 2 лiстапада спаборнiцтвы пацярпелi яшчэ i з-за надвор“я. У чацвер беларуская тэнiсiстка Арына Сабаленка і прадстаўнiца Казахстана Алена Рыбакіна выйшлi на заключны для сябе матч групавога этапу з простым раскладам: параза = вылет. Перамога ж прыносiла мiнiмум 252 тысячы долараў прызавых (i шанс на яшчэ большыя грошы далей).

Супернiцы пачалi гульню а 20-й па мясцовым часе, але нярэдка азіраліся на неба, дзе паціху згушчаліся хмары.

Хутка ўсё ж такi паліў дождж. Але суддзі не прынiмалi лагiчнага рашэння пра перанос і толькi спынялі гульню, спрабуючы хоць неяк высушыць корт на адкрытым стадыёне.

Адна з паўзаў доўжылася 1 гадзіну і 10 хвілін. Падчас яе падняўся яшчэ i моцны вецер, а Сабаленка хуталася ў ручнiк, пакуль дзiця, адказнае за парасон, ледзь утрымлiвала яго для абароны тэнiсiсткi.

Пасля гэтага Сабаленка ўсё ж выйграла першы сэт 6:2. У другiм лiк з цяжкасцю паспеў дайсцi да 5:3 на карысць Рыбакінай, яна павінна была падаваць на сэт. Але стыхiя зноў актывiзавалася – i сустрэчу канчаткова перанеслі на наступны дзень. Гадзіннік ў Канкуне паказваў 23 гадзіны 40 хвілін.

На наступны дзень у 15 гадзiн па Канкуне матч усё ж пачалi дагульваць. Хаця вецер заставаўся адчувальным – i ўздымаў спаднiцу Сабаленкi, дэманструючы яе кiслотнага колеру бялiзну.

Рыбакiна выйграла другi сэт 6:3, А трэцi працягнуўся яшчэ цэлую гадзiну – таму што ў яго першым i апошнiм геймах супернiцы шмат разоў вярталi лiк з А:40 на 40:40 i наадварот. Але ўсё ж суцэльная перамога засталася за Сабаленка – 6:3 у сэце. Такiм чынам, ад пачатку да канца матча прайшлi без чатырох гадзiн суткi.

Сабаленка адпраўляецца ў паўфiнал, якi павiнен адбыцца назаўтра, 4 лiстапада. Але цi пойдзе там усё па раскладзе, загадваць не будзем.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты