Усе навіны

«Мінчанка» захавала месца ў чэмпіянаце Расіі без стыкавых матчаў

7 траўня, 10:13

«Мінчанка» будзе выступаць у адкрытым чэмпіянаце Расіі па валейболе ў наступным сезоне.

Па выніках суцяшальнага турніру ў выніковай класіфікацыі розыгрышу-2023/24 беларуская каманда фінішавала на 13-м месцы.

Для захавання за сабой месца ў наступным сезоне «Мінчанка» павінна была пазмагацца з «Карабелкай» з Санкт-Пецярбурга, аднак у клубе адмовіліся ад барацьбы.