Усе навіны

Андрэй Марчанка: «Хутчэй за ўсё, так, пакідаю «Шахцёр». Сумна, што так усё атрымоўваецца. 9 гадоў пражыў у Салігорску – ён стаў родным».

7 траўня, 12:39

Расійскі гулец салігоскага «Шахцёра» Андрэй Марчанка распавёў пра пераход ў новы клуб.

– З Шахцёрам цяпер у цябе ўсё, так?

– Хутчэй за ўсё, так, пакідаю. Ну, сумна вельмі, што так усё атрымоўваецца. 9 год я пражыў у Салігорску, гэты горад для мяне стаў родным.

– Ты яшчэ да Віктара Бекшы тут, так?

– Так.

– Валейбольны клуб Шахцёр да Бекшы – што ён з сябе ўяўляў?

– Не было такога, што просты чэмпіёнамі павінны стаць. Задача была стаць трэцімі мінімум. Калі вышэй – добра, калі ніжэй – не палаюць. А з прыходам Віктара Іванавіча і падабралі склад, і фінансаванне палепшылася, і задачы паставілі вельмі высокія - гэта чэмпіёнства, – сказаў Марчанка.