Tribuna/Гандбол/Блоги/О духе времени/«Притеснения беларусов в Украине – это выстрел себе в ногу». Исполнительный директор БФСС опубликовал большой пост в ответ на новость о том, что беларусов не пускают на территорию Украины

«Притеснения беларусов в Украине – это выстрел себе в ногу». Исполнительный директор БФСС опубликовал большой пост в ответ на новость о том, что беларусов не пускают на территорию Украины

Исполнительный директор Фонда спортивной солидарности Александр Опейкин на своей странице в Facebook выдал большой пост, в котором отреагировал на запись одной из пользовательниц о том, что ее, беларуску прожившую восемь лет в Украине, украинские же...

Автор — Tribuna.com
18 июня 2022, 18:49
«Притеснения беларусов в Украине – это выстрел себе в ногу». Исполнительный директор БФСС опубликовал большой пост в ответ на новость о том, что беларусов не пускают на территорию Украины

Исполнительный директор Фонда спортивной солидарности Александр Опейкин на своей странице в Facebook выдал большой пост, в котором отреагировал на запись одной из пользовательниц о том, что ее, беларуску прожившую восемь лет в Украине, украинские же пограничники не пустили на территорию страны. Вот та самая запись.

Спортивный функционер такие действия властей назвал «выстрелом себе в ногу». Его полный спич о том, почему он так считает.

– Я не хацеў бы даваць нейкія эмацыйная ацэнкі прыкладам прыціснення беларусаў ва Украіне. Заўсёды можна заплюшчыць вочы на тое, што гэта несправядліва, бо ідзе вайна, а на вайне ўвогуле шмат чаго несправядлівага. Але ж гэта яшчэ і глыбока нерацыянальна, і пра гэта ўжо нельга маўчаць.

Несправядліва, бо наўмысна альбо па няведанню не называюцца прычынна-выніковая сувязі. Улюблёная тэза ўкраінскага палітыкума – «з Беларусі на нашыя гарады ляцяць ракеты». Але ж гэта не прычына, гэта – вынік. Вынік таго, што ў 2020-21 годзе ўсе нашыя суседзі вырашылі недальнабачна згуляць у свае «геапалітычныя і нацыянальныя інтарэсы». Беларусы ўжо бачылі ўсе гэтыя званкі Макрона і Меркель, зацягванне рашэнняў па санкцыях, нежаданне «раззлаваць Пуціна», выгодны гандаль з дыктатурай на нашай крыві. Беларусы імкнуліся стварыць новую дэмакратычную прастору ў рэгіёне, якая была бы буферам бяспекі для краін ЕС і Украіны. Пакуль недзе будаваліся схемы па абыходзе санкцый, праз турмы і катаванні праходзілі дзясяткі тысяч беларусаў. Сотні тысяч вымушаны былі з’ехаць (па апошніх звестках за два гады выдадзена больш за 650 тысяч шэнген-віз, гэта без уліку Грузіі, Турцыі, Украіны, Ізраіля, Узбекістана і Кыргызстана). Усё беларускае свядомае грамадства папярэджвала і Захад, і Украіну аб будучых наступствах такой палітыкі. Станоўчае гандлёвае сальда Беларусі з Украінай за 2021 год склала амаль 3,5 млрд долараў. 3,5 мільярда, якія былі выдаткаваны ўкраінскімі выбаршчыкамі на умацаванне карніцкага апарату Лукашэнкі, поўнай зачысткі грамадзянскай супольнасці, фінансаванне прапаганды (у тым ліку антыўкраінскай), падтрымку сілавікоў, гатовых выканаць любы загад. Ці не разумела гэтага ўкраінскае кіраўніцтва, я сумняюся. Чаму тады не спынілі злачынны гандаль? А сёння сакратар РНБО Аляксей Данілаў заяўляе, што «беларусы нам здрадзілі». Па словах спадара Данілава, быццам бы беларускі міністр абароны і старшыня памежнага камітэта 22-га лютага ў тэлефонных размовах кляліся, што ніякага нападу з Беларусі не будзе. Даруйце, шаноўны спадар Данілаў, пры ўсёй павазе, але з кім вы дамаўляліся? Гэтая людзі здрадзілі свайму народу, сваёй канстытуцыі, сваёй прысязе. Гэта беларусы ніжэйшага гатунку, без сумлення і гонару, ну і без аніякага легітымнага права прадстаўляць Беларусь. Любыя гарантыі, абяцанні, абавязкі ад імя беларускай дзяржавы і беларускага народа можа даваць ТОЛЬКІ нацыянальны дэмакратычна абраны ўрад Беларусі! Вам здрадзілі грамадзяне Хрэнін, Лапо і Лукашэнка, а не беларусы. Справа ў тым, што калі гуляеш у Realpolitik, трэба быць асцярожным, бо можна патрапіць на махляроў, якія выдаюць сябе за прэзідэнтаў і міністраў з ліпавай даведкай пра 80% падтрымкі, а потым знікаюць і не здымаюць тэлефоны.

Нерацыянальна, бо Украіна мае ворага ў выглядзе нелегітымнага беларускага дзяржаўнага апарата, але мае саюзніка ў выглядзе беларускага грамадства. Па розных апытаннях адназначна супраць вайны ва Украіне выступае 70% беларусаў унутры краіны, і 90% у дыяспары. Амаль усе мае сябры і знаёмыя ў дыяспары нешта робяць для Украіны: валанцёраць, данацяць, едуць дабраахвотнікамі, медыкамі, ладзяць зборы і акцыі падтрымкі. Беларуская айцішка данаціць мільёны долараў і крыпты ва Украіну. Беларусы едуць аддаваць жыццё у вайне супраць Расіі. У падтрымку Украіны сёння працуюць дзесяткі беларускіх арганізацый і фондаў, медыя і ініцыятыў. Трэба зразумець, што гэта не проста звычайныя дабразычліўцы, якія выгараюць праз 2-3 месцы. Гэта прафесійныя грамадскія інстытуты з чалавечым і фінансавым рэсурсам, супрацоўнікамі і валанцёрамі, якія ў стане весці барацьбу гадамі. Гэта велізарны рэсурс, і губляць такі рэсурс пад час вельмі цяжкай вайны – гэта злачынства. Падтрымка грамадства еўрапейскіх краін важная, але народы краін ЕС, ЗША і Брытаніі ўсё ж такі жывуць сваёй унутранай палітыкай і сваімі праблемамі. Украінскае пытанне ўжо выклікае пэўную стому. Беларусы жа ў большасці успрымаюць вайну ва Украіне, як працяг сваёй барацьбы за свабоду і незалежнасць з жніўня 2020 года, яны не адрозніваюць бяду ўкраінцаў ад сваёй, бо ведаюць прычынна-выніковая сувязі, пра якія я пісаў напачатку. Таму падтрымка беларусаў хутчэй за усё будзе вельмі доўгатэрміновай і не будзе кан’юктурнай. Для беларусаў перамога Украіны ў вайне – гэта яшчэ і вялікая надзея.

Палітычныя эліты ва Украіне і на Захадзе, нарэшце, павінны зразумець, што без дэмакратычнай Беларусі аніякай «зоны агульнай бяспекі» у рэгіёне пабудаваць будзе немагчыма. Пастаянная ваенная пагроза Кіеву з поўначы, Варшаве і Вільні з усходу – гэта рызыкі для ўсіх інвестараў, адсутнасць адэкватнага таннага транзіту, гандлю, перасоўванню людзей. Вызваляць Беларусь нам прыйдзецца ўсім разам, іншага шляху тут не будзе, бо дабрабыт і бяспека Украіны наўпрост узаемазвязана з дабрабытам і бяспекай Беларусі. І не раю спрабаваць дамаўляцца з Лукашэнкам сёння, бо заўтра вы атрымаеце яшчэ большую праблему, чым 24 лютага.

Прыцісненне беларусаў ва Украіне – гэта стрэл сабе ў нагу. На мяжы па 7 гадзін «шманаюць» зусім не тых беларусаў. Сёння ва Украіну едзе лепшы беларускі чалавечы рэсурс: валанцёры, дабраахвотнікі, грамадскія дзеячы, прадпрымальнікі, журналісты, тыя, хто душою спачувае і ахвяруе сабой для перамогі. Дарэчы, спіс беларусаў-лукашыстаў, саўдзельнікаў рэпрэсій, да якіх сапраўды было патрэбна сваечасова ўжыць санкцыі, мы накіравалі ў РНБО яшчэ напачатку 2021 года. Але там адказалі, што «няма падстаў». Ну ок. Паспрабуем даслаць яшчэ раз.

Другие посты блога

Все посты