Сямейны бізнэс па-эстонску: сын прэзідэнта федэрацыі валодае самым тытулаваным клубам. У каманды 6 (!) фармаў – і ім не забаронена гуляць адзін з адным
Вы дакладна нічога не зразумелі, але мы паспрабуем растлумачыць.
Вы дакладна нічога не зразумелі, але мы паспрабуем растлумачыць.
30 красавіка ў чэмпіянаце Эстоніі «Курессааре» без шанцаў зліў «Флоры» 0:4. Здавалася б, нічога асаблівага: безнадзейны аўтсайдэр прайграе камандзе з верхняй паловы табліцы. Але давайце пагрузімся ў дэталі, а дакладней – у біяграфіі дзеючых асоб.
• Пачнем з таго, што «Курессааре» – фарм-клуб «Флоры». Гэта цалкам афіцыйная інфармацыя – у Эстоніі другім камандам не забараняюць гуляць у адным дывізіёне з асноўнымі.
• Уладальнік «Флоры» Пелле Похлак – 32-гадовы былы прафесійны футбаліст, які правёў за «Курессааре» сем сезонаў гульнявой кар’еры.
• Айца Пелле клічуць Айвар Похлак – ён вельмі вядомы эстонскі футбольны функцыянер. З 1990-га па 2016-ы ён быў прэзідэнтам «Флоры», а затым узначаліў футбольную федэрацыю Эстоніі, перадаўшы ўладу ў клубе сыну. Дарэчы, матч «Курессааре» і «Флоры» каментаваў менавіта Похлак-старэйшы.
• Але і гэта яшчэ не ўсё: асістэнткай галоўнага арбітра ў матчы была дачка Айвара Ані Рахула. Яна ўжо судзіла міжнародныя матчы пад эгідай УЕФА і прымала ўдзел у праграмах еўрапейскай асацыяцыі, накіраваных на папулярызацыю жаночага футбола ў Эстоніі.
• Айвара на працягу ўсяго прэзідэнцтва ва «Флоры» жорстка крытыкавалі за тое, што супрацоўнікі клуба працавалі яшчэ і ў Эстонскім футбольным саюзе – у прыватнасці, Тармо Рюютлі ў 2009 годзе трэніраваў зборную Эстоніі, паралельна узначальваючы «Флору». Айвар тлумачыў, што для такой маленькай дзяржавы сумяшчэнне пасад у клубе і ў зборнай – нармальная практыка.
• Пры праўленні Айвара «Флора» стала самым тытулаваным клубам Эстоніі – выйгралі 10 чэмпіёнстваў і 7 кубкаў краіны. Пры прамым садзейнічанні Похлака у краіне былі створаны 6 (!) клубаў, афіляваных з «Флорай». У іх лік увайшлі «Куресааре», «Лелле», «Валга», «Вільяндзі», «Флора-2», а сам Айвар увайшоў у праўленне гэтых клубаў. Натуральна, вынікі гульняў паміж гэтымі клубамі ставіліся пад сумнеў – нават хадзілі чуткі, што гульцам, якія не звязаны з гэтымі камандамі, складаней трапіць у зборную Эстоніі.
• Айвар – праціўнік натуралізацыі. Ён лічыць, што гулец, які не ведае эстонскай мовы, не павінен выклікацца ў зборную – па гэтай прычыне ў каманду не трапіў аўстраліец эстонскага паходжання Эрык Паарталу, які выявіў жаданне прадстаўляць Эстонію і спецыяльна для гэтага атрымаў грамадзянства.
Зручная структура для дзяржавы з насельніцтвам крыху менш за паўтара мільёна.