Tribuna/Гандбол/Блоги/Беларускія віцязі/Пасля перапынку. Прэв'ю да гульні з «Гомелем»

Пасля перапынку. Прэв'ю да гульні з «Гомелем»

6 снежня «Віцязь» прымае «Гомель». Гульня пачнецца ў 18:00 у РЦАР па гандболе (Філімонава, 55/2).

Автор — Ivan Sapeha
6 декабря 2017, 11:04
Пасля перапынку. Прэв'ю да гульні з «Гомелем»

Пра гісторыю клуба і змены ў міжсезонні можна пачытаць у нашым папярэднім анонсе па спасылцы. У гэтым чэмпіянаце каманды сустракаліся двойчы. Абодва разы перамога была на баку каманды з берагоў Сожа. 02.09. Мінск

Віцязь (Мінск) - Гомель 21 - 22

Віцязь (Мінск): Грыбаў, Котаў, Ланін; Красуцкі (8), В.Юркевіч (3), Ладуцька (3), Ваявода (2), Мандрык (1), Бабічаў (1), Жолудзеў (1), Бабкевіч (1), І.Юркевіч (1), Кухарэнка, Кавальчук, Дударонак.

Гомель: Ярашук, Падасінаў; Сергель (6), Патачыц (6), Смолікаў (4), Пархоменка (3), Буйкевіч (2), Рахаў (1), Яраш, Клімавец, Бягун, Радкевіч, Кажадуб, Сцяпанаў.

04.11. Гомель

Гомель - Віцязь (Мінск) 35 - 25

Гомель: Падасінаў, Ярашук; Малышэнка (9), Смолікаў (9), Сергель (6), Буйкевіч (3), Сцяпанаў (3), Патароча (2), Зінчанка (2), Пархоменка (1), Яраш, Клімавец, Кажадуб, Бягун, Патачыц, Карлоўскі.

Віцязь (Мінск): Ланін, Грыбаў; Бабічаў (10), І.Юркевіч (4), В.Юркевіч (3), Кавальчук (3), Жолудзеў (2), Ваявода (2), Лях (1), Мандрык, Казлоў.Паміж апошняй гульнёй і сённяшнім днём "Гомель" правёў у чэмпіянаце дзве сустрэчы: ва ўпартай барацьбе прайгралі СКА (28-30) і далі бой дзейснаму чэмпіёну ў Брэсце (30-36). У абодвух матчах калектыў з Гомеля выглядаў вельмі добра, ва многіх кампанентах не саступаў сапернікам. На дадзены момант каманда займае чацвёртае месца ў табліцы, маючы пасля 12 тураў 4 перамогі і 8 параз:

У гэтых сустрэчах Сяргей Цыганкоў выкарыстоўвае наступных 19 гандбалістаў:

Таксама "Гомель" узяў удзел у Кубке выкліку, дзе далей не прайшоў. Дзве перамогі засталіся за ісландскім "Вэстманіэяерам" (27-31, 27-32).

Прадматчавы каментар

Спартыўны дырэктар "Віцязя" Андрэй Барвіюк пракаментаваў падрыхтоўку да гульні з "Гомелем": - Два тыдні перапынку паміж гульнямі ў чэмпіянаце мы выкарысталі максімальна эфектыўна. Далі аднавіцца тым гульцам, якія шмат адпрацавалі ў апошніх сустрэчах. Фізічнай формай цалкам задаволены. У атацы збіраемся згуляць у больш выскокім тэмпе, чым звычайна. Таксама звярнулі ўвагу на нейтралізацыю контратак. Пасля Кубка выкліку "Гомель" знаходзіцца ў добрым тонусе, матчы супраць СКА і БГК гэта паказалі. Заўтра нас чакае сур'ёзнае выпрабаванне.

Кароткія звесткі

Месца ў чэмпіянаце Беларусі 2016/17: 3.

Шасцікратны бронзавы прызёр чэмпіяната Беларусі.

Прыйшлі ў каманду: Ігар Кажадуб, Дзмітрый Бягун, Андрэй Клімавец (усе - моладзевы склад "Гомеля"), Віктар Скрыпак.

Сышлі з каманды: Аляксей Ушал (СКА Мінск), Дзяніс Валынцаў (ГК Бяла-Падляска, Польшча).

Трэнер: Сяргей Цыганкоў.

Другие посты блога

Все посты