Все новости

Яцкевіч стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі «Крумкачоў»

29 октября 2022, 13:47

Форвард «Крумкачоў» Аляксандр Яцкевіч адзначыўся голам на 37-й хвіліне гульні 1/2 фінала другой лігі супраць «Вікторыі» (2:2).

Гэты гол стаў для гульца 37-м у складзе мінскай каманды, такім чынам, Яцкевіч стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі «Крумкачоў».

На другім месцы знаходзіцца Сяргей Кошаль з 36 мячамі, на трэцім Філіп Іваноў з 32.